Витаминно-минеральный комплекс для беременных и кормящих женщинУнікальны вітамінна-мінеральны комплекс для хлебабулачных вырабаў для цяжарных і кормячых жанчын распрацавалі ў БДУ.

Абагачаныя вітамінамі і мінераламі дабаўкі маюць павышаную харчовую і біялагічную каштоўнасць. Яны здольныя падтрымаць арганізм мам у перыяд выношвання і кармлення. Карэспандэнт «Рэспублікі» падрабязней даведалася пра навінку.

 — Рэкамендуемая норма спажывання вітамінаў і мікраэлементаў для цяжарных жанчын павялічваецца прыкладна на 25 працэнтаў. Патрэба ў кальцыі вырастае ў 1,5 раза, у жалезе і фоліевай кіслаце — у 2 разы, — агучвае медыцынскія абгрунтаванні інжынер па якасці УП «Унітэхпрам БДУ», распрацоўшчык дадзеных комплексаў Таццяна Грушэўская.

Адзін са шляхоў карэкцыі дэфіцыту макра- і мікранутрыентаў у рацыёне жанчын пры цяжарнасці і падчас лактацыі — ужыванне абагачаных прадуктаў. Яны забяспечваюць нармальнае развіццё плода і нованароджанага дзіцяці і добрае самаадчуванне жанчыны. Таму вучоныя распрацавалі віта-мінны і мінеральны комплексы «Славяна» і «Лада».

— Вітамінны комплекс «Славяна» змяшчае інулін і вітаміны В1, В2, В9, В12, РР, — 

Грушевская Т.В.

уводзіць мяне ў курс справы Таццяна Грушэўская. — Вітамін В1, напрыклад, дапамагае правільна развівацца цэнтральнай нервовай сістэме плода, падтрымлівае нармальны энергетычны і метабалічны абмен. Ён неабходны для паўнавартаснага дзялення клетак і перадачы генетычнай інфармацыі ад маці будучаму дзіцяці.

Для плода недахоп вітаміна В1 пагражае парушэннямі фарміравання ЦНС, дэфектамі развіцця і малой вагой пры нараджэнні. У цяжарнай могуць назірацца павышаная стамляльнасць, слабасць, парушэнні сну, галаўныя болі, задышка ці млоснасць.

Другія вітаміны групы В, якія маюцца ў дабаўцы, не менш важныя. Напрыклад, В2 дапамагае паўнавартасна развівацца нервовай і крывятворнай сістэмам плода.

Мінеральны комплекс «Лада» не менш важны для жаночага здароўя. Ён змяшчае інулін і кальцый. Кальцый умацоўвае косці, нагрузка на якія ўзрастае на працягу ўсёй цяжарнасці. Спрыяе зніжэнню «дрэннага» халестэрыну і падтрыманню нармальнага ўзроўню глюкозы. А паступленне інуліну ў арганізм павышае абсарбацыю кальцыю і мінералізацыю касцей.

Медыкі сёння адзначаюць беднасць рацыёну харчавання цяжарных па многіх вітамінах (фоліевая кіслата, пірыдаксін, кальцыферол) і мінеральных рэчывах (кальцый, жалеза, цынк, ёд). Часцяком выпадкі вітаміннага і мінеральнага недахопу звязаны з недастатковым спажываннем шэрагу мікранутрыентаў падчас цяжарнасці.

З-за гэтага павялічваюцца рызыка развіцця паталогіі, дзіцячая смяротнасць і парушэнні развіцця малых. Па даных розных даследаванняў, зараз больш чым у 70 працэнтаў нованароджаных назіраюцца розныя адхіленні ў стане здароўя. Дэфіцыт тых самых вітамінаў групы В выяўляецца ў 30—86 працэнтаў абследаваных.

— На дадзены момант удзельная вага абагачаных і дыетычных вырабаў складае 40 працэнтаў ад усіх, што выпускаюцца прадпрыемствамі нашай краіны. Дыетычных і дыябетычных прадуктаў створана больш за 300 найменняў. Гэта складае каля 20 працэнтаў у аб’ёме хлебабулачных вырабаў. Для параўнання: у 2000 годзе такіх вырабаў было менш за адзін працэнт, — агучыла лічбы Таццяна Грушэўская.

Далидович С.В.Праблема мікранутрыентнай недастатковасці ёсць. Для барацьбы з ёй на сусветным рынку досыць актыўна выкарыстоўваюцца нарматыўныя метады. Так, фоліевую кіслату ў абавязковым парадку дадаюць у хлеб больш чым у 50 краінах. У Аўстраліі абавязковым з’яўляецца абагачэнне ёю хлебапякарнай мукі.

Аднак асноўным драйверам развіцця сегмента вітамінізаваных хлебабулачных прадуктаў з’яўляюцца спажыўцы. Перавага абагачаных прадуктаў і іх станоўчы ўплыў на здароўе абумовілі іх папулярнасць, якая расце штогод. Часцей за ўсё вітамінамі абагачаюць хлебабулачныя вырабы – 21 працэнт ад усіх новых абагачаных прадуктаў. Менавіта таму пякарні павялічваюць аб’ёмы вытворчасці карысных навінак. Самым папулярным вітамінам, які выкарыстоўваюць для абагачэння, стаў менавіта В1.

Нашы распрацоўшчыкі ўлічылі вопыт замежных калег. Каб забяспечыць цяжарных і кормячых мацi жыццёва важнымі нутрыентамі, плануюць арганізаваць прамысловую вытворчасць вітамінных і мінеральных комплексаў для хлебабулачных і экструзійных прадуктаў павышанай харчовай і біялагічнай каштоўнасці. Напрыканцы Таццяна Грушэўская расказала аб выніках першых выпрабаванняў распрацоўкі:

— Комплексы «Лада» і «Славяна» былі выраблены з улікам усіх фізіялагічных патрэб цяжарных і кормячых мацi ў вітамінах і мінералах. Праведзены комплексныя даследаванні ўплыву іх інгрэдыентаў на паказчыкі якасці хлебабулачных вырабаў. З улікам гэтага распрацаваны саставы і рэцэптуры на гатовыя вырабы. Вызначаны іх аптымальныя дазіроўкі і змест абагачаных кампанентаў у гатовым вырабе. Выраблены доследныя ўзоры, якія прайшлі медыка-біялагічныя даследаванні і прамысловыя выпрабаванні.

Статья: https://www.sb.by/articles/kamu-daba-ki.html

Автор: Инна Горбатенко 

Фото: Александр Кушнер